Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Механізатар Віктар Цімафееў з ААТ «Жвіранка» стаў лепшым у вобласці па нарыхтоўцы травяных кармоў

20.09.2018

Падведзены вынікі абласных спаборніцтваў за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, рапсу, нарыхтоўцы травяных кармоў.

Прыемна адзначыць, што сярод пераможцаў ёсць і прадстаўнік нашага раёна. У намінацыі “Сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на нарыхтоўцы травяных кармоў на камбінаваных рулонных прэс-падборшчыках-упакоўшчыках” першае месца заняў трактарыст ААТ “Жвіранка” Віктар Селіверставіч Цімаееў. На трактары МТЗ-3022 у счэпе з агрэгатам “Ралант-375” ён нарыхтоўваў у стрэйч-плёнку зялёную масу.

Падзячным лістом і грашовай прэміяй шаркаўшчынскі механізатар разам з іншымі пераможцамі спаборніцтваў будзе ўзнагароджаны на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2018”, які пройдзе ў Верхнядзвінску.

Андрэй БУРЭЦ.