Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

На базе ААТ «Ельня-Агра» прайшоў семінар-вучоба для ідэалагічных работнікаў раёна

15.08.2018

10 жніўня на базе ААТ “Ельня-Агра” прайшоў раённы семінар-вучоба для намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце і спецыялістаў, якія адказваюць за арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах гарадскога пасёлка і раёна. Тэмай семінара стала “Роля ідэалагічнага актыву ў жыцці Шаркаўшчынскага раёна, асноўныя накірункі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах у Год малой радзімы”.

Пленарная частка семінара прайшла ў Зоркаўскім сельскім клубе, тут былі заслуханы выступленні спецыялістаў.

Падчас другой часткі ўдзельнікі наведалі аб’екты ААТ “Ельня-Агра” і пазнаёміліся з арганізацыяй ідэалагічнай работы ў сельгаспрадпрыемстве, якое з’яўляецца адным з перадавых у нашым раёне. Настаўніца біялогіі Германавіцкай СШ Марына Аляксандраўна Фёдарава правяла экскурсію па экасцежцы “Прырода роднага краю”.

Сяргей РАЙЧОНАК