Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Нагрудным знакам “Выдатнік аховы здароўя” узнагароджаны Уладзімір Леанідавіч Грашчанка

23.06.2017

Намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, галоўны дзяржаўны санітарны  ўрач Наталля Паўлаўна Жукава  ўручыла нагрудныя знакі “Выдатнік аховы здароўя” 5 прадстаўнікам медыцынскай галіны Віцебшчыны. У ліку ўзнагароджаных – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна – Уладзімір Леанідавіч Грашчанка. На працягу 30 год мужчына працуе ў сістэме санітарнай службы раёна, з 2012 года – узначальвае Шаркаўшчынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогііі.

Уладзімір Леанідавіч  родам з вёскі Долгавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў мясцовую школу, адслужыў у арміі, паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, дзе атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “санітарыя”. Пасля заканчэння інстытута 6 гадоў працаваў у Мсціслаўлі, у 1987 годзе разам з сям’ёй пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Шаркаўшчыну. Працяглы час  з’яўляўся загадчыкам санітарна-гігіенічнага аддзела санітарна-эпідэміялагічнай станцыі , якая потым была перайменавана ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі,  апошнія 5 гадоў – узначальвае Шаркаўшчынскі райЦГЭ. Жонка Уладзіміра Леанідавіча Соф’я Пятроўна працуе ў стаматалагічным аддзяленні Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы, многія жыхары нашага раёна добра ведаюць гэту жанчыну як выдатнага ўрача-стаматолага. Уладзімір Леанідавіч і Соф’я Пятроўна выхавалі дваіх ужо дарослых дзяцей – дачку Вольгу і сына Дзмітрыя. Унучка Марыя гэтым летам на  выдатна закончыла 7 класаў Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ