Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Назначэнне старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

15.05.2017

13 мая ў вялікай зале райвыканкама адбылася пазачарговая 29 сесія раённага Савета дэпутатаў, якую вёў яго старшыня У.С.Шпец. Удзел у нарадзе прымаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М.М.Шарстнёў. На парадку дня было адно пытанне — аб назначэнні старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.

Напачатку слова прадаставілі начальніку ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама У.М.Северыну. Уладзімір Мікалаевіч выступіў са справаздачай аб рабоце на пасадзе старшыні райвыканкама М. І. Баговіча. У. М. Северын паведаміў, што загадам старшыні аблвыканкама М. М. Шарстнёва па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам старшынёй Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта прызначаны Дзмітрый Міхайлавіч Ламака.

Па пытанні прызначэння старшыні райвыканкама выступілі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Мікалаевіч Якімовіч і Алена Генадзьеўна Чарняўская.

Затым адбылося адкрытае галасаванне дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў наконт зацвярджэння кандыдатуры Д.М.Ламакі на пасаду старшыні райвыканкама. Дэпутаты аднагалосна прагаласавалі “за”. У.С.Шпец абвясціў аб зацвярджэнні Д.М.Ламакі старшынёй райвыканкама. Слова было прадастаўлена Д. М. Ламаку. Кіраўнік раёна падзякаваў кіраўніцтву вобласці і дэпутатам за аказаны давер.

Аляксандр БАРЫЛА