Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Падчас правядзення дваццаць восьмай сесіі раённага Савета дэпутатаў уручаны ўзнагароды работнікам устаноў культуры

24.03.2020

Падчас правядзення дваццаць восьмай сесіі раённага Савета дэпутатаў старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў узнагароды работнікам устаноў культуры гарадскога пасёлка і раёна.

За шматгадовую добрасумленную працу ў галіне культуры, значны асабісты ўклад у развіццё рамеснага майстэрства, захаванне культурных каштоўнасцей і папулярызацыю гістарычнай спадчыны Ганаровая грамата Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўручана намесніку дырэктара па народнай творчасці раённага Цэнтра культуры Вікторыі Казіміраўне Дубоўскай. Загадчык Іёдскага сельскага Дома культуры Аляксандр Рамуальдавіч Пупін узнагароджаны Падзякай старшыні райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне культуры, значны асабісты ўклад па арганізацыі вольнага часу насельніцтва.

За правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў Ганаровыя граматы упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама ўручаны дырэктару Германавіцкага мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча Людміле Казіміраўне Навіцкай і бібліятэкару аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Анастасіі Канстанцінаўне Андрэевай.

Сяргей РАЙЧОНАК.