Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Падведзены вынікі праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне”

05.12.2018

Пасяджэнне па выніках праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” прайшло ў нашым гарадскім пасёлку Шаркаўшчына 30 лістапада.

Пачаткам праекта стала сумесная сустрэча браслаўчан і шаркаўчан з прадстаўнікамі мясцовых улад, педагогаў, музейных работнікаў, бібліятэкараў у нашым гарадскім пасёлку ў чэрвені бягучага года. Мэтай, якую ставілі перад сабой яе ўдзельнікі, стаў пошук ідэй на карысць свайго роднага горада, вёскі ў справе добраўпарадкавання, турызму, адукацыі і іншага. З усіх прапанаваных ідэй на конкурсе мясцовых ініцыятыў, які праходзіў у жніўні, былі выбраны тры. Іх аўтары атрымалі для ўвасаблення ў жыццё сваіх задумак па 310 долараў ЗША пры фінансаванні Фонду мясцовых ініцыятыў.

Кіраўнік праекта, дырэктар сацыяльна-інфармацыйнай установы “Традыцыі і інавацыі Паазер’я” Надзея Дударонак уручыла сертыфікаты фіналістам конкурсу мясцовых ініцыятыў. Імі сталі старшыня Лужкаўскага сельскага Савета Таццяна Краснадубская, настаўніца Шаркаўшчынскай СШ № 2 Аксана Пачэпка і настаўніца Браслаўскай СШ № 1 Тэрэза Станіслаўчык.

У другой частцы мерапрыемства яго ўдзельнікі накіраваліся ў аграгарадок Лужкі, дзе для іх была праведзена змястоўная экскурсія па аб’ектах міні-праекта “Турыстычны маршрут “Лужкаўскія вандроўкі”.

Сяргей РАЙЧОНАК