22 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры былі падведзены вынікі рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Шаркаўшчынскім раёне за 2016 год. У пачатку мерапрыемства прысутным работнікі культуры гарадскога пасёлка прадэманстравалі канцэртную праграму, пасля якой з асноўным дакладам выступіў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Афанасьевіч Іваноў.
Пасля афіцыйнай часткі Ігар Афанасьевіч Іваноў узнагародзіў дыпломамі і граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, памятнымі падарункамі і грашовымі прэміямі лепшых прадстаўнікоў моладзі Шаркаўшчынскага раёна.
Пераможцамі на лепшую пастаноўку работы па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі сярод працоўных калектываў гарадскога пасёлка сталі Юлія Лук’янёнак (ЦРБ), Сяргей Буйка (ДБУ-26) і Аляксандр Прыстаўка (РАНС). У гэтай жа намінацыі сярод працоўных калектываў сельгаспрадпрыемстваў у прызёры выйшлі Сяргей Трубіноў (ААТ “Жвіранка”), Марына Фёдарава (ААТ “Княж”) і Надзея Рафаловіч (ААТ “Даватарскі”). Таксама былі ўзнагароджаны пераможцы ў конкурсе на лепшую наглядную агітацыю сярод працоўных калектываў гарпасёлка і сельгаспрадпрыемстваў, лепшыя маладыя ўдзельнікі культурна-масавых мерапрыемстваў, лепшыя маладыя спартсмены, лепшыя ўдзельнікі культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых гурткоў і секцый.
Сяргей РАЙЧОНАК