Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Памятаем мы – ведаюць нашы дзеці!

15.05.2018

Галоўнай мэтай правядзення праграмы-акцыі “Памяць на вякі”, якая прайшла ў дзіцячай бібліятэцы, стала знаёмства дзяцей з гераічнымі помнікамі і мемарыяламі нашай краіны, узведзенымі ў памяць аб вызваліцелях, а таксама выхаванне пачуцця патрыятызму ў маленькіх чытачоў, - паведаміла бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Казіцкая – аўтар і вядучая тэматычнай праграмы.

Падчас цікавага мерапрыемства юным наведвальнікам дзіцячай бібліятэкі расказалі пра мемарыяльныя комплекс “Хатынь”, “Дзіцячую Хатынь“ у вёсцы Чырвоны Бераг – мемарыял беларускім дзецям — ахвярам фашызму, гісторыка-культурны комплекс “Лінію Сталіна”, шматлікія іншыя гістарычныя аб’екты, якія датычацца падзей Вялікай Айчыннай вайны.

У другой частцы мерапрыемства дзеці напісалі і адправілі па пошце пісьмы-трохвугольнікі са сваімі пажаданнямі і словамі ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і вязням фашысцкіх концлагераў, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна.

Завяршылася праграма–акцыя ускладаннем кветак да помніка вызваліцелям.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.