26 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам яго старшыні Мікалая Ірынархавіча Баговіча. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі ўстаноў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. На павестку дня былі вынесены тры пытанні. З дакладам "Пра выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, павышэнне эфектыўнасці работы арганізацый, зніжэнне затрат у першым паўгоддзі 2016 года" выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Ірэна Францаўна Бука.
Пра вынікі выканання бюджэту раёна за першае паўгоддзе 2016 года расказала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Іванаўна Савіцкая.
Пра стан пажарнай бяспекі на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна і мерах па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх прысутным паведаміў начальнік Шаркаўшчынскага РАНС Андрэй Мечыслававіч Федуковіч.
У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел першы намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Рыгоравіч Паскробка і першы намеснік начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Іванавіч Герасімаў. У прыватнасці, Алег Рыгоравіч Паскробка нагадаў, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка сярод галоўных задач сёння вызначае зніжэнне затрат, і заклікаў прысутных кіраўнікоў праводзіць максімальную работу ў гэтым кірунку.
Андрэй БУРЭЦ