Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Паспяхова выступілі юныя фізікі з Шаркаўшчынскай СШ №1 на турніры ў Віцебску

20.02.2018

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі праводзіў абласны турнір юных фізікаў. Зборная каманда школьнікаў СШ №1 прайшла перад гэтым адборачны тур і была запрошана на спаборніцтвы. Пра яе паспяховы ўдзел у турніры нам расказаў кіраўнік каманды, настаўнік фізікі СШ №1 Барыс Серафімавіч Лонскі:

—Трэба сказаць, што каманды ў турніры ўдзельнічалі вельмі моцныя: тры Віцебскія гімназіі прыслалі сваіх прадстаўнікоў, дзве школы Віцебска, а таксама прыехала на турнір каманда з Талачына. Конкурс праводзіўся ў некалькі этапаў. Спачатку былі адборачныя туры, дзе ўдзельнікі каманд паказвалі майстэрства у вядзенні дыскусіі, умела абаранялі сваю кропку гледжання, давалі аргументаваныя адказы на пытанні апанентаў і рэцэнзентаў, членаў журы, дэманстравалі графікі і прэзентацыі, відэаролікі з праведзенымі даследаваннямі. Наша каманда тут выступіла ўпэўнена і выйшла ў фінал. Заключны этап праходзіў вельмі напружана. Кожнае выступленне каманд вызначалася творчым падыходам, няпростымі пытаннямі апанентаў, патрабавальнасцю рэцэнзентаў. І вось, нарэшце, фінал скончаны. У нас дыплом ІІ ступені. Гэта вялікі поспех для нашай каманды у турніры такога кшталту. А вось склад нашай “зорнай” каманды: Рыгор Скурат (9 Б), Арцём Данчыкаў (9 А), Дзмітрый Курэц (9 А), Макар Пундзіс (11 Б), Павел Януш (11 Б), Максім Курушка (11 Б). Поспех у інтэлектуальных спаборніцтвах прынесла нам тое, што ў нас была дружная каманда і ўсе цяжкасці мы пераадольвалі разам, падтрымліваючы адзін аднаго.

Андрэй БУРЭЦ.