Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Перадавы камбайнер ААТ «Даватарскі» Юрый Ардынскі намалаціў 3000 тон зерня

30.08.2019

На сёлетнім жніве ў гаспадарках раёна з’явілася многа камбайнераў-“тысячнікаў” і вадзіцеляў аўтамабіляў, якія перавезлі з поля на зернеток звыш тысячы тон збожжа. Бясспрэчным лідарам жніва 2019 года з самага яго пачатку з’яўляецца камбайнер адкрытага акцыянернага таварыства “Даватарскі” Юрый Геронцьевіч Ардынскі, які ўбірае збажыну на камбайне “New Holland”. Сваю першую тысячу тон намалочанага зерня Юрый Геронцьевіч адправіў у дзяржаўныя засекі 28 ліпеня. А 3 жніўня камбайнер намалаціў 2.000 тысячы тон. А ўжо напрыканцы жніўня Юрый Геронцьевіч Ардынскі пераадолеў рубеж у 3.000 тон намалочанага зерня. Павіншаваць камбайнера прыехала вядучы спецыяліст па ідэалогіі Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Таццяна Антонаўна Сухавіла.

Выгрузіўшы чарговы бункер намалочанага зерня ў кузаў грузавой аўтамашыны, камбайнер спыніў сваю магутную тэхніку, каб у чарговы раз прыняць віншаванні.

— Паважаны Юрый Геронцьевіч, асабіста мне вельмі прыемна зноў выказаць вам словы падзякі за высокія працоўныя заслугі, — сказала Таццяна Антонаўна Сухавіла. — Вы з’яўляецеся лідарам жніва 2019 года не толькі ў Шаркаўшчынскім раёне, але і сярод камбайнераў Віцебскай вобласці ў сваёй узроставай катэгорыі. Зычу вам і надалей быць перадавым работнікам, дабівацца новых працоўных вяршынь. Няхай здароўе будзе трывалым, шчасце, радасць і любоў напаўняюць ваш дом, а родныя і блізкія людзі заўсёды будуць побач!

Таццяна Антонаўна ўручыла лідару жніва грамату за подпісам генеральнага дырэктара Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Алега Віктаравіча Скрабнеўскага і грашовую прэмію.

Затым Юрый Ардынскі прымацаваў на бункеры свайго камбайна трэцюю зорку з надпісам “1000”. З усмешкай на твары ён сказаў: “Цяпер мне і сапраўды ёсць чым ганарыцца!”

— Безумоўна, Юрый Геронцьевіч, вы гэта заслужылі па праву, — сказаў Мікалай Антонавіч Атопкін. — На такіх працаўніках як вы і трамаецца сельская гаспадарка не толькі ў раёне і вобласці, але нават у краіне.

Сяргей РАЙЧОНАК.