Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Плённая праца на карысць грамадства

22.09.2016
На чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла 20 верасня, старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў старшыні Лужкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяне Мікалаеўне Краснадубскай. Гэта жанчына — вопытны і вельмі адказны работнік. З веданнем справы яна сумленна выконвае свае службовыя абавязкі. Як педагог па адукацыі, Таццяна Мікалаеўна ўмее выслухаць кожнага чалавека, які звяртаецца ў сельсавет з той або іншай праблемай. Заўсёды дасць слушную параду ў вырашэнні жыццёвых пытанняў. Яна разам з жыхарамі населеных пунктаў, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета, займаецца вырашэннем пытанняў па добраўпарадкаванні. Гэта, як вядома, адзін з асноўных накірункаў дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Уладзімір Серафімавіч пажадаў Таццяне Мікалаеўне моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і плённай працы на карысць грамадства.

Сяргей РАЙЧОНАК.