Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Пра каранавірус і спосабы прафілактыкі гэтага захворвання расказвае галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Стома

23.03.2020

Апошнім часам ва ўсіх грамадзян Беларусі і іншых краін свету на слыху тэма распаўсюджвання каранавірусу. Самыя розныя чуткі ходзяць і сярод жыхароў нашага раёна. Каб растлумачыць сітуацыю па гэтай хваробе мы звярнуліся за тлумачэннямі да галоўнага ўрача Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслава Стомы:

— У Рэспубліцы Беларусь наладжаны ўлік усіх асоб, якія прыбываюць з тых краін, дзе зафіксаваны высокі ўзровень захворвання каранавірусам (Кітай, Іран, Карэя, Італія, Германія, Францыя, Польшча), а таксама асоб, якія мелі кантакт з хворымі, — патлумачыў нам Станіслаў Тадэвушавіч. — Першы кантроль на наяўнасць віруса або захворванне праводзіцца пры перасячэнні мяжы, у аэрапортах або на таможні. Потым інфармацыя перадаецца ў санітарна-эпідэміялагічную службу па месцы жыхарства.

У медыцынскіх установах пацыента аглядаюць урачы на працягу чатырнаццаці дзён са штодзённым кантролем тэмпературы, аглядам слізістых і заборам аналізаў. Пры атрыманні адмоўных рэзультатаў даследвання праз два тыдні пацыента знімаюць з уліку.

Для жыхароў нашага раёна неабходна ведаць, што прышчэпка супраць грыпа сніжае рызыку захворвання каранавірусам, так як вакцынацыя паляпшае імунную сістэму. Людзям з добрым імунітэтам панікаваць не трэба, таму што ў іх рызыка захварэць каранавірусам нізкая. Так як у нашым раёне 41 працэнт жыхароў прышчэплены ад грыпа, гэта дае надзею на мінімальную колькасць захварэўшых.

Каб зменшыць верагоднасць захворвання, усім жыхарам раёна неабходна часцей мыць рукі з мылам, не дакранацца да твару без апрацоўкі рук, радзей наведваць месцы з вялікай колькасцю людзей (паліклініка, дом культуры, кірмаш, магазін). Пацыентам, якім больш за 60 гадоў і якія маюць хранічныя захворванні, лепш лячыцца дома, у выпадку абвастрэння захворвання, трэба выклікаць урача на дом. Людзям з павышанай тэмпературай цела, пяршэннем у горле, кашлем трэба заставацца дома да прыезду ўрача.

Калі ў вас з’явіліся вышэйпералічаныя сімптомы, неабходна самаізаляцыя дома. Пры кашлі трэба прыкрываць рот сурвэткай або локцем і часцей праветрываць памяшканне.

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.