Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” добраўпарадкавалі тэрыторыю сквера імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына

10.04.2019

Па вуліцы імя Энгельса ў доме № 36 гарадскога пасёлка пражываў Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Раман Сцяпанавіч Кудрын. Каля яго сядзібы ў 1994 годзе быў заложаны сквер: некалькі радоў дрэў, пасаджаных паралельна ад вуліцы да ўзбярэжжа ракі Дзісна. 30 снежня 1994 года было прынята рашэнне Шаркаўшчынскага пасялковага Савета дэпутатаў, згодна з якім сквер быў афіцыйна ўзаконены і яму нададзена імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына.

З часам сквер прыйшоў у запусценне. Таму старшыня раённага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Інакенцьевіч Ан разам з членамі грамадскай арганізацыі вырашылі ўзяць шэфства над памятным месцам.

Работнікі РАНС, РАУС, афіцэры і прапаршчыкі, якія знаходзяцца ў запасе, у адзін з красавіцкіх дзён плённа папрацавалі на добраўпарадкаванні сквера. Мужчыны высеклі кустоўе паміж дрэвамі, разраўнавалі зямлю, абрэзалі лішнія сукі, пабялілі ствалы. УКП ЖКГ выдзеліла некалькі пралётаў драўлянай агароджы, каб замяніць старую. Работнікі раённага Цэнтра культуры дапамаглі мужчынам на добраўпарадкаванні сквера. Жанчыны сабралі раскіданае смецце.

— Нам вельмі важна, каб памяць пра Рамана Сцяпанавіча Кудрына жыла ў сэрцах нашчадкаў, — падкрэсліў Валерый Інакенцьевіч Ан. — Цяпер сквер набудзе новае прыстойнае аблічча і наша раённае аб’яднанне будзе сачыць тут за парадкам.

Сяргей РАЙЧОНАК.