Главная / Новости / Новости района

Праект “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне”

02.10.2018

Сёлета праводзіцца праект “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне”. У яго межах шаркаўчане і браслаўчане прапаноўвалі свае ідэі, як можна зрабіць уласнымі сіламі карысную справу для свайго роднага населенага пункта. На конкурс мясцовых ініцыятыў было заяўлена 8 праектаў. Адабраны былі тры, на іх ажыццяўленне будуць выдзелены пэўныя грашовыя сродкі. Сярод пераможцаў — праекты “Добры сусед” (Шаркаўшчына) і “Лужкаўскія вандроўкі” (аграгарадок Лужкі).

— Галоўным крытэрыем для адбору лепшых і індыкатарам паспяховасці была колькасць жыхароў, якіх плануецца задзейнічаць, — расказвае кіраўнік праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” Надзея Дударонак. — Пры гэтым важна, каб людзі актыўна ўдзельнічалі на ўсіх этапах. Гэта адзін са шляхоў развіцця актыўнай грамадзянскай пазіцыі сярод мясцовага насельніцтва. Тое, каб людзі змаглі ўбачыць, што многае ў жыцці іх роднага населенага пункта залежыць ад іх саміх, з’яўляецца адной з галоўных задач нашага праекта.

Андрэй БУРЭЦ.