Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Прафілактычная акцыя «Рыбалка па правілах»

16.07.2018

Прафілактычная акцыя «Рыбалка па правілах» праводзіцца ў Беларусі да канца ліпеня, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (БТПР) Вольга Дзмітрыева. Работнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сумесна з супрацоўнікамі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце арганізавалі ўзмоцнены кантроль за выкананнем правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Асаблівая ўвага пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў будзе ўдзелена выкананню правіл лоўлі на кружкі, калабашкі, донкі, на дарожку з суднаў з рухавікамі, а таксама падтрыманню рыбаловамі належнага санітарнага стану ўгоддзяў. Рыбаловам дазваляецца выкарыстоўваць прыладу аднаго або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на аднаго чалавека. Выключэнне складаюць рыбаловы — члены РДГА «БТПР», якім дазволена выкарыстоўваць да 10 кручкоў. Акрамя таго, ажыццяўляць лоўлю рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі маюць права толькі рыбаловы, якія з'яўляюцца членамі БТПР. Рыбаловы, якія парушылі правілы, нясуць адміністрацыйную, крымінальную або іншую адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага на тое дазволу, або ў забароненыя час ці тэрміны, або ў забароненых месцах, або забароненымі прыладамі, або забароненымі спосабамі, і замах на такую здабычу вядуць да накладання штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (БВ складае Br24,5) з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы. Знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да 1 км ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства або рыбай, лоўля якой у гэтым раёне і ў гэты час або тэрміны забаронена або вага якой перавышае ўстаноўленыя нормы, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, вядзе да накладання штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь. За іншыя парушэнні правіл прадугледжана накладанне штрафу да 20 БВ. Адначасова парушальнікам давядзецца пакрыць і шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю ў выніку незаконнага атрымання рыбы. Напрыклад, за аднаго незаконна вылаўленага шчупака рыбалову давядзецца заплаціць 3 БВ, сома — 4 БВ, судака — 6 БВ.