Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Работа рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў

17.03.2017
У мэтах ажыццяўлення кантролю за заканадаўствам аб працы 13 і 14 сакавіка наш раён з рабочай паездкай наведала рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў пад кіраўніцтвам галоўнага тэхнічнага інспектара працы Анатолія Сцяпанава. У рабоце групы прынялі ўдзел прадстаўнікі раённых прафсаюзных структур, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Падчас працы інспектараў былі наведаны прадпрыемствы, арганізацыі, установы гарадскога пасёлка і раёна незалежна ад формы ўласнасці. Пры правядзенні кантролю асаблівая ўвага надавалася бяспецы эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання, прымяненню сродкаў індывідуальнай аховы, наяўнасці нарматыўна-прававых дакументаў па ахове працы, рабоце грамадскіх інспектараў па ахове працы. 14 сакавіка ў вялікай зале райвыканкама прайшоў вучоба-семінар па пытаннях аховы працы і тэхніцы бяспекі. На яго былі запрошаны спецыялісты па ахове працы, старшыні прафсаюзных камітэтаў, пазаштатныя інспектары па ахове працы арганізацый і ўстаноў Шаркаўшчынскага раёна. У рабоце семінара прынялі ўдзел і выступілі галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Анатолій Сцяпанаў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін, інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Кужэль, інжынер па ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міледзій Кукуць. Прысутныя ў час семінара змаглі атрымаць грунтоўныя адказы на ўсе ўзнятыя пытанні, якія адносяцца да выканання нарматыўна-прававых актаў у галіне аховы працы.

Сяргей РАЙЧОНАК.