Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Са шматлікімі задачамі паспяхова спраўляецца калектыў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

04.01.2019

5 студзеня 2019 года сацыяльнай службе Беларусі спаўняецца 100 год і сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага райвыканкама на сённяшні дзень працуюць 9 чалавек. А само ўпраўленне аб’ядноўвае работу двух аддзелаў: аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін і аддзела назначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.

Кожны год упраўленне па працы арганізуе грамадскія работы па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў, азеляненні гарадскога пасёлка, цякучым рамонце і добраўпарадкаванні тэрыторыі ДУ “ТЦСАН Шаркаўшчынскага раёна” (у тым ліку і ў в Дзікева) і ДУСА “Александроўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў; прыцягвае да часовай працоўнай занятасці моладзь у вольны ад вучобы час; накіроўвае на прафесійную падрыхтоўку (перападрыхтоўку) беспрацоўных грамадзян; аказвае садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці з выдаткаваннем субсідый; арганізуе перасяленне сем’яў беспрацоўных на новае месца жыхарства і працы; забяспечвае працаўладкаванне інвалідаў у межах адаптацыі да працоўнай дзейнасці.

Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама працуе зладжаны калектыў, якому па плячы выкананне ўсіх пастаўленых задач. Словы асаблівай падзякі — усім ветэранам сацыяльнай службы. Звыш 20 гадоў ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва адпрацавалі нашы былыя супрацоўніцы: Галіна Мікалаеўна Філатава, Галіна Іванаўна Ардынская, Тамара Мікалаеўна Дзітрыс, Святлана Алегаўна Савелава, Рыма Сцяпанаўна Баткоўская і Людміла Пятроўна Марозава.

У ліку лепшых прадстаўнікоў сучаснага калектыву ўпраўлення — галоўныя спецыялісты аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін Маргарыта Станіславаўна Баговіч (агульны стаж работы — 29 год) і Людміла Мар’янаўна Бука (працуе 21 год). А ўвогуле, сваёй штодзённай добрасумленнай працай на карысць жыхароў нашага раёна шчырых слоў удзячнасці і прызнання заслужылі ўсе работнікі сферы сацыяльнай абароны насельніцтва.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.