Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Самыя вялікія плошчы пад яравыя зерневыя культуры запланавана сёлета пасеяць у ААТ “Даватарскі”

16.04.2019

Самыя вялікія плошчы пад яравыя зерневыя культуры запланавана сёлета пасеяць у ААТ “Даватарскі” — 2.095 гектараў. Дадаткова тут пасеюць 749 га яравога рапсу, 1.138 га шматгадовых траў, іншых культур. Аб’ёмы вельмі вялікія, і, каб рэалізаваць іх, работнікі сельгаспрадпрыемства працуюць, кожны дзень нарошчваючы тэмпы. За дзень “даватарцы” засяваюць амаль па 100 гектараў зерневых. Машынна-трактарны парк гаспадаркі дазваляе весці палявыя работы шырокім фронтам. Энерганасычаныя трактары вядуць культывацыю і дыскаванне палеткаў, два агрэгаты на пнеўматычным ходзе “Раса” за дзень падкармліваюць больш за 100 гектараў пашы, шмат тэхнікі задзейнічана на баранаванні, падвозе КАСу, насення і іншых работах. Энерганасычаныя МТЗ-3022 у счэпе з агрэгатамі АПП-6А вядуць сяўбу яравых культур. Цяпер аграрыі імкнуцца скарыстаць пагодныя дні, каб укласціся ў агранамічныя тэрміны, бо марозныя ранкі і засушлівыя вятры імкліва зганяюць вільгаць з палеткаў. А калі зямля перасохне, разлічваць на добрыя ўсходы зерневых і іх рост не прыйдзецца.

Зямля любіць гаспадарлівыя і ўважлівыя адносіны да сябе. У “Даватарскім” аграрыям сельгаспрадпрыемства гэта добра вядома. Таму і дбаюць тут пра будучы ўраджай, пра шчодры бохан духмянага хлеба на стале.

Сяргей РАЙЧОНАК.