Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Семінар намеснікаў дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай рабоце

29.04.2017

28 красавіка ў Більдзюжскай сярэдняй школе адбыўся семінар намеснікаў дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Тэма семінару «Фарміраванне маральна-эстэтычных якасцяў асобы навучэнцаў». Падчас мерапрыемства педагогі наведалі Музей кнігі, што дзейнічае ў школе, сустрэліся з рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць», абмеркавалі найбольш значныя ў вучэбна-выхаваўчай рабоце пытанні. У межах семінару ў гэты дзень у навучальнай установе прайшоў фінал конкурсу «Самы класны класны!», удзельнікамі якога сталі ўсе класныя кіраўнікі Більдзюжскай сярэдняй школы, а таксама іх вучні.

Вольг ЧАРНЯЎСКАЯ