Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Сёння — Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай службы

21.02.2018

Кантраляваць выкарыстанне і ахову земляў, разглядаць матэрыялы аб прадастаўленні і канфіскацыі зямельных участкаў, выяўляць невыкарыстоўваемыя ці нерацыянальна выкарыстоўваемыя землі — гэтыя і мноства іншых функцый выконваюць спецыялісты землеўпарадкавальнай службы Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, якія сёння, 21 лютага, адзначаюць сваё прафесійнае свята. Калектыў малады, невялікі і дружны — у яго складзе на сённяшні дзень працуюць 3 супрацоўнікі. З 2016 года землеўпарадкавальную службу райвыканкама ўзначальвае Андрэй Пятровіч Шынкевіч, у названай арганізацыі ён працуе з 2007 года. На працягу 14 гадоў галоўным спецыялістам службы з’яўляецца Ірына Віктараўна Бекіш. Яе калега, таксама галоўны спецыяліст, Яўген Анатольевіч Сцяпанаў працуе на сваёй пасадзе з 2015 года.

— Калі спецыялісты — прафесіяналы, можна паспяхова спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі, — упэўнены Андрэй Пятровіч Шынкевіч, начальнік службы. — Па стане на сённяшні дзень на тэрыторыі раёна 176 участкаў на агульнай плошчы 29,55 га могуць быць прадастаўлены грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў. За перыяд 2017 года ў сельскагаспадарчы абарот былі далучаны невыкарыстоўваемыя сельскагаспадарчыя землі сельгасарганізацый на агульнай плошчы 100 га. Таксама сярод абавязкаў нашай службы — папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння зямельнага ўчастка, канфіскацыя і прадастаўленне зямельных участкаў у адносінах да юрыдычных асоб і грамадзян, шмат чаго іншага.

Напярэдадні прафесійнага свята хачу падзякаваць усім супрацоўнікам нашай службы за сумленныя, адказныя і зацікаўленыя адносіны да справы, кампетэнтную і ўважлівую работу на ўсіх накірунках нашай дзейнасці. Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам. Шмат гадоў адпрацавалі ў нашым калектыве Валерый Аляксандравіч Генукоў, якога, на жаль, ужо няма ў жывых, Пётр Юльянавіч Цітовіч, Валянціна Мікалаеўна Цітовіч. У землеўпарадкавальнай службе раёна ў розныя гады працавалі Анатолій Сямёнавіч Дзіковіч, Валянцін Станіслававіч Ткачонак, Іна Сяргееўна Касарэўская, Ірына Мікалаеўна Сулікоўская, Надзея Савельеўна Віршута. Усе гэтыя людзі за перыяд сваёй працы ў нашым калектыве шмат зрабілі для таго, каб зямля на тэрыторыі нашага раёна выкарыстоўвалася як мага больш эфектыўна. Хачу пажадаць усім прадстаўнікам нашай службы моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах. А яшчэ — берагчы зямлю і яе багацці, бо ў ёй аснова нашага дабрабыту.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.