Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Сёння прайшло ўрачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару

26.04.2018

26 красавіка ў фае райвыканкама прайшло ўрачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару. На цырымонію былі запрошаны члены выканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама людзі, чые партрэты і прозвішчы змешчаны на Дошцы гонару — лепшыя працаўнікі Шаркаўшчынскага раёна.

Са словамі віншавання з гэтай прыемнай нагоды да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Д. М. Ламака. Дзмітрый Міхайлавіч пажадаў людзям, якія сваёй сумленнай і стараннай працай услаўляюць Шаркаўшчынскі край, і надалей прыносіць карысць роднаму раёну, сваёй малой радзіме, сваёй краіне, памнажаючы лепшыя здабыткі шаркаўчан. Кіраўнік раёна ўручыў кожнаму лепшаму працаўніку адпаведнае пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку гонару і кветкі.

Ад імя ўзнагароджаных выступіла загадчыца ясляў-сада №1 гарадскога пасёлка Таццяна Антонаўна Собаль, якая падзякавала кіраўніцтву раёна за высокую адзнаку іх працы.

Сяргей РАЙЧОНАК