Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Шаркаўчане дастойна выступілі на абласным свяце-конкурсе «Песні сунічных бароў»

02.09.2019

Дванаццаты абласны свята-конкурс самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў” прайшоў у Ліёзне. У ім прынялі ўдзел творчыя людзі з многіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама госці з Расіі, Украіны, Латвіі.

Шаркаўшчынскі раён на свяце прадстаўлялі ўдзельнікі народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” — музыкант і кампазітар Іван Гарбачонак, паэтэса Надзея Вайцюль і кіраўнік аб’яднання Ала Міхайлава.

Пачалося мерапрыемства з афіцыйнай сустрэчы кіраўніцтва Ліёзненскага раёна з замежнымі дэлегацыямі. Падчас яе адбылося падпісанне дагавораў аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, культуры, спорту і турызму.

Затым усе госці, удзельнікі свята ўсклалі кветкі да цэнтральнага вайсковага пахавання. Ад воінскіх могілак да цэнтральнай плошчы ўдзельнікі мерапрыемства прайшлі тэатралізаванай калонай “Зямля сунічных бароў збірае сяброў” з узнятымі сцягамі сваіх раёнаў. На плошчы каля “Сунічнай брамы” гасцей віталі караваямі. Там жа адбылося і ўрачыстае адкрыццё абласнога свята, прысвечанага Году малой радзімы пад назвай “Мая зямля, мая Радзіма”.

Журы конкурсу, у якім удзельнічалі каля 170 самадзейных літаратараў, кампазітараў і выканаўцаў песень, узначаліў начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі.

Перад пачаткам выступлення кожны раён дарыў на памяць гаспадарам мерапрыемства “Сунічныя паштоўкі”. Шаркаўчане таксама прывезлі сваю паштоўку, а ў замен атрымалі флянец ліёзненскай сунічкі.

Надзея Вайцюль у межах конкурснай праграмы прачытала свае вершы “Бацькава яблынька” і “Матулін дранік”. Іван Гарбачонак праспяваў песню на верш Міледзія Кукуця “Я люблю родную зямлю”, музыку да якой напісаў сам. Выступленне шаркаўчан было ўдалым. Надзея Вайцюль атрымала дыплом другой ступені ў намінацыі “Лепшы паэт”, а Іван Гарбачонак — дыплом за лепшы твор, прысвечаны Году малой радзімы.

Закончылася мерапрыемства выступленнем гасцей з замежжа і святочным феерверкам.

Сяргей РАЙЧОНАК.