• Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

Шаркаўчане наведалі Дні Даугаўпілскага краю

06.10.2017

Дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна напрыканцы верасня пабывала на Днях Даугаўпілскага краю ў Латвіі. Краёвае самакіраванне падрыхтавала шырокую культурную праграму, якую прадставілі Амбельская, Бікерніекская і Наўенская воласці. З двума канцэртамі на галоўнай сцэне Даўгаўпілса выступіў і адзін з лепшых калектываў нашага шаркаўшчынскага краю — эстрадны гурт “Рэзананс” раённага Цэнтра культуры (мастацкі кіраўнік Жанна Пундзіс). Вытворцы і рамеснікі з розных краёў Латвіі прадстаўлялі сваю прадукцыю на святочным кірмашы. Там можна было ўбачыць не толькі садавіну, агародніну, мяса, сыр, хлеб і мёд, але і дэкаратыўныя расліны, вырабы з дрэва, тэкстылю, ільну і керамікі, сувеніры і кнігі, шмат чаго іншага.

У складзе шаркаўшчынскай дэлегацыі Дні Даўгаўпілскага краю наведалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела эканомікі Таццяна Іванаўна Мечаль і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Анатольеўна Арэшкава. Прывітальную тэлеграму да ўсіх удзельнікаў свята ад імя старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама зачытаў яго намеснік Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Падчас сустрэчы на Днях Даўгаўпілскага краю былі абмеркаваны далейшыя этапы супрацоўніцтва паміж нашымі рэгіёнамі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ