Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Шаркаўчане пабывалі на святкаванні 90-годдзя ўтварэння Пскоўскага раёна

17.08.2017
11 жніўня 90 год са дня свайго ўтварэння адзначыў Пскоўскі раён Расійскай Федэрацыі. Дагавор аб парадненні быў падпісаны кіраўніцтвам Шаркаўшчынскага і Пскоўскага раёнаў 30 сакавіка бягучага года. Ён прадугледжвае актыўнае супрацоўніцтва двух рэгіёнаў у розных сферах. Таму і заканамерна, што на свята ў Пскоўскі раён, якое праходзіла ў цэнтры культуры і адпачынку ў вёсцы Няёлава, была запрошана дэлегацыя з Шаркаўшчыны.

Наш рэгіён прадстаўлялі намеснік старшыні райвыканкама Ірэна Францаўна Бука, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КУВСП “Гарадзец” Наталля Віктараўна Катушонак і эстрадны гурт “Рэзананс” Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра культуры, у складзе якога выступілі Уладзімір і Жанна Пундзісы і Юлія Фоціна. Падчас візіту шаркаўчан у Пскоўскі раён былі разгледжаны пытанні аб будучым супрацоўніцтве ў сельскагаспадарчай сферы.

У планах далейшай сумеснай работы — паездка шаркаўчан у Пскоўскі раён на кірмаш, які пройдзе ў верасні, і рэалізацыя там сельскагаспадарчай прадукуцыі нашага рэгіёну. А выступленне шаркаўшчынскіх артыстаў — удзельнікаў эстраднага гурта “Рэзананс” стала выдатным падарункам да свята ўсім жыхарам пскоўскага краю, якія прысутнічалі на ўрачыстасці і вельмі цёпла сустрэлі сваіх шаркаўшчынскіх сяброў з суседняй Беларусі.

У бліжэйшых планах двухбаковага супрацоўніцтва — прыезд дэлегацыі Пскоўскага раёна на фестываль “Яблычны Спас” у Алашкі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.