Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Шаркаўчане паспяхова выступілі на Алімпійскіх Днях па таэквандо

19.01.2018
13 студзеня ў Віцебску прайшлі Алімпійскія Дні па таэквандо, у якіх паспяхова выступілі двое шаркаўчан. Вучаніца 10 класа Шаркаўшчынскай СШ №1, кандыдат у майстры спорту Даша Машара ў вагавой катэгорыі юніёрак 47-52 кілаграмы заняла першае месца. 

Таксама ў лідары выйшаў і дзевяцікласнік з Шаркаўшчынскай СШ №1, кандыдат у майстры спорту Іван Хвяцковіч, які выступаў у вагавай катэгорыі юніёраў 59-63 кілаграмы. Цяпер нашым чэмпіёнам, Дар’і і Івану, 26-28 студзеня трэба будзе абараняць гонар Віцебскай вобласці на рэспубліканскіх Алімпійскіх Днях моладзі, якія таксама будуць праводзіцца на Віцебскай зямлі. Так што пажадаем нашым тытулаваным Шаркаўшчынскім спартсменам новых перамог і вяртання на радзіму з медалямі. 

Ігар ІВАНОЎ, трэнер-выкладчык па спорту, уладальнік чорнага пояса 3 дана