Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Шаркаўшчынскаму раёну 15 студзеня спаўняецца 80 гадоў!

14.01.2020

Дарагія шаркаўчане!

Шчыра і сардэчна віншуем вас са знамянальнай датай – 80-годдзем з дня ўтварэння Шаркаўшчынскага раёна. Дзень нараджэння раёна – гэта агульнае свята для ўсіх, хто датычны да гісторыі роднага краю. Таму словы віншаванняў адрасуем тым, хто нарадзіўся і вырас на шаркаўшчынскай зямлі, тым, хто прыехаў сюды жыць і працаваць, застаўся верны і адданы ёй.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 года “Аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР”на карце нашай краіны ўзнікШаркаўшчынскі раён. Яго тэрыторыя складала 1129 квадратных кіламетраў, пражывала ў ім звыш 38 тысяч чалавек.

Грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны пакінулі глыбокі след у гісторыі раёна. Шмат сіл і чалавечых ахвяр запатрабавала вайна. Не было, напэўна, ніводнай сям’і, якая не панесла б цяжкую страту, гібель роднага ці блізкага. Быў амаль поўнасцю зруйнаваны народна-гаспадарчы комплекс раёна.

У пасляваенны час дзякуючы намаганням шаркаўчан з’явіліся прадпрыемствы і аб’екты сацыяльна-бытавой сферы, якія складалі гонар і аснову эканамічнага развіцця Шаркаўшчынскага раёна, праслаўлялі яго далёка за межамі Віцебскай вобласці і рэспублікі.

Асобныя словы ўдзячнасці хацелася б сказаць людзям, якія ў розныя гады ўзначальвалі раён, якія працавалі на адказных пасадах і якія ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё нашага раёна. Многія з іх бездакорна на працягу доўгага часу паказвалі прыклады выключнай мэтанакіраванасці і цярпення, майстэрства і адданасці паручанай справе.

Шаркаўчан заўсёды адрознівала любоў да роднай зямлі, высокая свядомасць, цярпенне і ўпартасць. Выхадцамі з нашага раёна з’яўляюцца вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, навукоўцы і работнікі розных сфер дзейнасці. Багатая гісторыя шаркаўшчынскага краю, наяўнасць слаўных землякоў ускладае сур’ёзную адказнасць на нас, якія цяпер жывуць і працуюць у раёне, за яго сучаснасць і будучыню.

Дарагія сябры! У гэты святочны дзень ад усёй душы хочацца пажадаць, каб наш Шаркаўшчынскі раён быў вечна маладым, квітнеючым і прыгожым. Хай жыццё кожнай сям’і будзе напоўнена душэўным цяплом, радасцю і упэўненасцю. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту, вялікіх поспехаў у стваральнай працы!