Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Шаркаўшчынскія медыкі занялі 1-е месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю

19.06.2018

Зусім нядаўна нашы медыкі заваявалі 1-е месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю па выніках работы за мінулы год сярод устаноў невытворчай галіны.

Як адзначыла старшыня прафсаюзнай арганізацыі цэнтральнай раённай бальніцы Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак, у складзе прафсаюзнай арганізацыі медустановы — усе 392 работнікі, што складае 100 працэнтаў калектыву, і гэта станоўчая тэндэнцыя ўступлення ў прафсаюз захоўваецца вось ужо на працягу 10 гадоў.

На сённяшні дзень у Шаркаўшчынскай ЦРБ працуюць 35 урачоў, 165 сярэдніх медработнікаў, 192 прадстаўнікі малодшага і іншага персаналу.

У мінулым годзе на сваё першае працоўнае месца прыбылі 15 маладых спецыялістаў, з іх 2 урачы і 13 сярэдніх медработнікаў. Дзякуючы ўсебаковай падтрымцы кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы паспяхова рэалізуюцца многія задачы і планы, у аснове якіх — клопат пра жыццё і здароўе шаркаўчан.

Лаўрэатам ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны-2017” у гэтым годзе стала ўрач-эндакрынолаг цэнтральнай раённай бальніцы Зінаіда Сяргееўна Сакаловіч. Імя ўрача анестэзіёлага-рэаніматолага Аляксандра Васільевіча Цішонка па выніках работы за мінулы год занесена на раённую Дошку гонару. А ўрач-неўролаг Галіна Эдуардаўна Ткачонак узнагароджана Падзячным пісьмом Віцебскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя ўрачоў”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.