Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

«Школа актыўнага грамадзяніна» запрашае на сустрэчу з цікавымі людзьмі

11.02.2019

У школах раёна кожны чацвёрты чацвер месяца для вучняў 9-11 класаў праводзіцца адзіны дзень інфармавання пад назвай “Школа актыўнага грамадзяніна”. На сустрэчу з падлеткамі запрашаюцца грамадскія дзеячы, прадстаўнікі ўлады, дэпутаты, спартсмены, іншыя асобы.

На адной з такіх сустрэч госцем “Школы актыўнага грамадзяніна” стаў выпускнік сярэдняй школы № 1 г.п.Шаркаўшчына, майстар спорту міжнароднага класа, уладальнік вышэйшага спартыўнага дасягнення ў хадзе на 100 кіламетраў, чэмпіён свету па спартыўнай хадзе, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Атланце і Сіднэі, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па спартыўнай хадзе Віктар Гардзеевіч Гінько.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў адказаў на шматлікія пытанні юных шаркаўшчынскіх спартсменаў, падзяліўся ўспамінамі аб тым з чаго пачынаўся яго шлях у вялікі спорт і расказаў пра свае спартыўныя дасягненні, а таксама даў каштоўныя парады падлеткам, якія захапляюцца спортам і наведваюць розныя спартыўныя секцыі. Разам са знакамітым спартсменам дзеці паразважалі пра развіццё спорту ў нашай краіне, абмеркавалі найбольш значныя спартыўныя падзеі, якія праходзілі ў Беларусі ў апошнія гады, і тыя, што запланаваны на бліжэйшы час. Усе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што ў Беларусі развіццю спорту ў апошнія гады надаецца вельмі вялікая ўвага і ў кожнага маладога чалавека ёсць магчымасці для таго, каб паспяхова развівацца і займацца любімым відам спорту, трэба толькі гэтага захацець і шмат працаваць. Цікавую сустрэчу дзяцей з трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі па спартыўнай хадзе Віктарам Гардзеевічам Гінько арганізавалі і правялі дырэктар сярэдняй школы № 1 Сяргей Рафаілавіч Ганебны і яго намеснік па выхаваўчай рабоце Таццяна Мікалаеўна Зубовіч.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.