• Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

Сустрэча ў межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне”

07.07.2018

У межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” ў Шаркаўшчыне адбылася сустрэча, на якую былі запрошаны браслаўчане і шаркаўчане, сярод іх - прадстаўнікі мясцовай улады, педагогі, бібліятэкары і іншыя. Спачатку кіраўнік праекта браслаўчанка Надзея Дударонак пазнаёміла прысутных з яго ўмовамі, мэтамі, магчымасцямі і накірункамі дзейнасці, якія ён прапануе ўдзельнікам. Праект гэты для тых, хто хоча зрабіць карысную справу для роднага горада ці свайго населенага пункта. Для гэтага трэба прапанаваць сваю ідэю (а яна можа адносіцца да сацыяльнай сферы, добраўпарадкавання, адукацыі, турызму ды іншага) на конкурс мясцовых ініцыятываў, які будзе праводзіцца ў жніўні. З усіх заявак будуць выбраны тры і іх аўтары атрымаюць для ажыццяўлення сваіх ідэй па 310 долараў. Сума невялікая, але, магчыма, гэта стане карысным вопытам і першым крокам, пасля якога будзе рэалізацыя больш маштабных праектаў. Трэба сказаць, што цяпер замежныя арганізацыя з Еўрапейскага саюза і ЗША ахвотна падтрымліваюць грантамі мясцовыя ініцыятывы. Так, напрыклад, у суседніх Літве і Латвіі рэалізуюцца праекты на тысячы і сотні тысяч долараў.

Прэзентацыі рэалізаваных мясцовых ініцыятыў зрабілі браслаўчане Юрый Жарко, Галляш Сялява, Алена Навіцкая. Сярод шаркаўчан ёсць людзі, якія могуць падзяліцца сваім удалым вопытам: настаўніца біялогіі Шаркаўшчынскай СШ № 2 Аксана Пачэпка і яе вучні накіравалі заяўку для ўдзелу ў праекце “Добры сусед”, выйгралі і на атрыманыя сродкі правялі добраўпарадкаванне дзіцячай пляцоўкі па вуліцы Кастрычніцкай. У работах актыўна прынялі ўдзел жыхары шматпавярховых дамоў, у двары якіх размяшчаецца пляцоўка.

Пасля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць выказаць свае ўражанні ад сустрэчы, задаць пытанні арганізатарам і экспертам, выказаць свае ідэі магчымых праектаў. Без сумнення, сустрэча стала карыснай у плане абмену вопытам і, магчыма, стане пачаткам сяброўства супрацоўніцтва паміж актыўнымі жыхарамі нашых раёнаў.       У Год малой радзімы рэалізацыя менавіта лакальных ініцыятыў асабліва важная для мясцовага насельніцтва. Наступная сустрэча ў межах праекта “Умацаванне актыўнага грамадзянства ў Браславе і Шаркаўшчыне” пройдзе ў Браславе 27 ліпеня.

Андрэй БУРЭЦ.