• Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

Свята апошняга званка

31.05.2018

Апошні званок, які прагучаў ва ўсіх школах у мінулую сераду, — вясёлае і адначасова сумнае свята. Адным вучням ён абвясціў пачатак канікулаў, а выпускнікам выдаў пуцёўку ў самастойнае жыццё. 30 мая, а дзявятай гадзіне раніцы, па-святочнаму апранутыя настаўнікі і вучні Іёдскай дзіцячы сад— сярэдняй школы сабраліся на адкрытай пляцоўцы навучальнай установы. Асабліва выдзяляліся сярод іншых школьнікаў выпускнікі, для якіх у апошні раз прагучаў залівісты званок, нібы адкрываючы дзверы на шырокую самастойную дарогу жыцця. У пачатку ўрачыстасці да настаўнікаў і вучняў звярнулася дырэктар школы Раіса Пятроўна Лагунёнак, якая падводзячы вынікі навучальнага года, адзначыла тых вучняў, якія прымалі актыўны ўдзел у школьным жыцці, сталі пераможцамі прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ад дырэктара граматы і дыпломы.

Святочную ўрачыстасць, прысвечаную заканчэнню навучальнага года, наведалі старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі, дырэктар ААТ “Буеўшчына” Анатолій Ігнацьевіч Буда, прадстаўнікі адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта сельгаспрадпрыемства, участковы інспектар міліцыі Сяргей Георгіевіч Дарашчонак.

Дзмітрый Міхайлавіч Ламака разам з Мікалаем Мікалаевічам Рубацкім уручылі першакласнікам у якасці падарунка мячы. Словы цёплых і шчырых віншаванняў вучням адрасавалі ўсе запрошаныя госці, класныя кіраўнікі дзявятага і адзінаццатага класаў Таццяна Вітальеўна Цярэнцьева і Алена Міхайлаўна Тарасевіч. Наказ на дарослую дарогу жыцця ад імя бацькоў выпускнікоў дала юнакам і дзяўчатам Алена Вячаславаўна Недзведзь.

Адзінаццацікласнік Уладлен Смерцьеў і першакласніца Арына Фокава пераліўным апошнім званком абвясцілі аб заканчэнні навучальнага года, аб заканчэнні школы. У добры шлях, выпускнікі!

Сяргей РАЙЧОНАК.