Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Цікавая сустрэча прайшла ў аддзяленні дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту

06.02.2018

У аддзяленні дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту адбылася цікавая сустрэча, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага, якога Яўген Еўтушэнка назваў “поющий нерв эпохи”. Мерапрыемства арганізавалі і правялі загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Таццяна Райчонак і бібліятэкар гэтага аддзела Святлана Шчурава. Песні Уладзіміра Высоцкага прагучалі ў выкананні Алены Калесніковіч, педагога раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Супрацоўніцы бібліятэкі падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную жыццю і творчасці Уладзіміра Высоцкага. Успаміны пра гэтага чалавека, яго вершы і песні, старонкі творчай біяграфіі – шчырая атмасфера сустрэчы нікога не пакінула раўнадушным. Словы ўдзячнасці за надзвычай цікавае мерапрыемства арганізатарам выказалі прысутныя, прыхільнікі творчасці вядомага музыканта — наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.