Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

У ААТ «Агратэхсэрвіс» павіншавалі перадавікоў пасяўной-2019

02.05.2019

30 красавіка кіраўнік ААТ “Агратэхсэрвіс” Міхаіл Кавалёнак і яго намеснік Яся Краснікава павіншавалі з працоўнай перамогай лепшых механізатараў сельгаспрадпрыемства, якія дасягнулі высокіх працоўных паказчыкаў падчас вясенне-палявых работ. Узнагароду атрымаў Валерый Фёдараў. Трактарыст другі сезон працуе на новым К-744 у счэпе з 12-метровай сеялкай “Амазон”. Па стане на 30 красавіка Валерый пасеяў 1.360 гектараў зерневых культур. Працаваў у сваёй гаспадарцы, дапамагаў і іншым сельгаспрадпрыемствам раёна. Добрых вынікаў у рабоце дасягнуў Віктар Лаўрыновіч. У яго таксама новы “Кіравец”. Мужчына заняты на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу. На глебаапрацоўчым агрэгаце “Кёрлінг” ён закульцівіраваў 1.026 гектараў. У лідарах на раённага спаборніцтва сярод механізатараў, занятых на ўнясенні мінеральных удабрэнняў, знаходзіцца Васілій Струй. На МТЗ-82 з МТТ-4 механізатар унёс мінеральныя тукі на плошчы 873 гектары.

Міхаіл Кавалёнак выказаў механізатарам словы ўдзячнасці за шчырую і сумленную работу. Запэўніў, што іх працоўныя поспехі заўсёды будуць адзначаны з боку кіраўніцтва, адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта гаспадаркі.

Сяргей РАЙЧОНАК.