Главная / Новости / Новости района

У межах акцыі “Нашы дзеці” Іван Канстанцінавіч Вазміцель павіншаваў выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра

28.12.2018

“Свята дзецям патрэбна абавязкова”— так з упэўненасцю сказаў пры наведванні сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель.

Народны выбраннік падчас свайго чарговага прыезду ў Шаркаўшчынскі раён завітаў да дзяцей, каб павіншаваць іх з Калядамі і Новым годам. Ён пажадаў паспяховай вучобы і здароўя, а яшчэ прывёз з сабою шматлікія падарункі, якія хлопчыкі і дзяўчынкі з нецярпеннем чакаюць у пераднавагоднія святы. Іван Канстанцінавіч словы віншаванняў адрасаваў таксама дырэктару сацыяльна-педагагічнага цэнтра Надзеі Станіславаўне Верушэўскай і персаналу ўстановы. Менавіта ад дарослых залежыць святочны настрой дзяцей, якія вераць, што ўсе загаданыя імі мары і жаданні абавязкова збудуцца.

Сяргей РАЙЧОНАК.