Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

У Шаркаўшчыне адкрылі новую аптэку

10.12.2018

Паляпшэнне забяспечанасці лекамі насельніцтва з’яўляецца адной з асноўных мэт, якую спецыялісты Віцебскага гандлёва-вытворчага прадпрыемства “Фармацыя” ставілі перад сабой з адкрыццём аптэкі № 354 пятай катэгорыі ў памяшканні гасцініцы нашага гарадскога пасёлка.

Адкрыццё новай аптэкі адбылося 7 снежня. На ўрачыстасці прысутнічалі намеснікі старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірэна Францаўна Бука і Юрый Анатольевіч Васілеўскі разам з кіраўніком спраў райвыканкама Вольгай Аляксандраўнай Малюгінай. Пасля сімвалічнага пераразання чырвонай стужкі яны азнаёміліся з асартыментам лекаў, якія прапануюцца для насельніцтва. У аптэцы налічваецца больш за 2.700 найменняў лекаў айчыннай і замежнай вытворчасці. У продажы маюцца таксама сродкі асабістай гігіены, касметыка.

— У аптэцы створаны належныя ўмовы для працы загадчыцы, — тлумачыць Наталля Раманаўна. — Тут маецца камп’ютарнае праграмнае забеспячэнне “Беларуская аптэка”. Цяпер любыя лекі, якія маюцца ў наяўнасці, заносяцца ў камп’ютарную базу. Гэта дазваляе без прамаруджвання адшукаць патрэбнае, каб не марнаваць час загадчыцы і пакупніку. Лекавыя сродкі паступаюць у продаж непасрэдна з аптэчнага склада горада Віцебска.

Загадчыцай новай аптэкі працуе Юлія Шынкевіч. Маладая жанчына валодае дастатковым узроўнем прафесійных ведаў і навыкаў, мае вопыт і стаж работы ў дадзенай галіне.

Аптэка № 354 пятай катэгорыі размешчана на першым паверсе гасцініцы. Рэжым яе работы наступны: з панядзелка да пятніцы — з 9.00 да 18.00, субота — з 9.00 да 14.00, выхадны дзень — нядзеля.

Сяргей РАЙЧОНАК.