У Шаркаўшчыне прайшла экалагічная акцыя | Новости района | | Шарковщинский район | Шарковщина | Новости Шарковщины | Новости Шарковщинского района | Шарковщинский райисполком
  • Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

У Шаркаўшчыне прайшла экалагічная акцыя

07.06.2018

Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя лічыцца адной з самых значных падзей экалагічнага календара. Кожны год 5 чэрвеня ён адзначаецца больш чым у 100 краінах свету, у ліку якіх і Рэспубліка Беларусь.

У Шаркаўшчыне у гэты дзень па ініцыятыве Шаркаўшчынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя была арганізавана першая экалагічная акцыя гэтага лета, яна прайшла пад дэвізам “парадак на малой радзіме навядзём разам”. Работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі праводзіліся ў маладзёжным скверы БРСМ, размешчаным непадалёку пад парка сяльгастэхнікі. А ўдзельнікамі працоўнага дэсанту сталі супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённага камітэта БРСМ, прадстаўнікі калектываў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна, ПМК-68 і ААТ “Агратэхсэрвіс”. Жанчыны навялі чысціню і парадак у маладзёжным скверы, а мужчыны абкасілі тэрыторыю, на якой моладзь Шаркаўшчынскага раёна на працягу некалькіх гадоў старанна высаджвала дрэўцы. З кожным годам маладыя елачкі, бярозкі і рабіны ўсё больш падрастаюць, радуюць сваёй прыгажосцю ўсіх шаркаўчан. Асабліва юнакоў і дзяўчат, якія некалькі гадоў таму яшчэ будучы вучнямі старанна высаджвалі кожнае дрэўца, палівалі яго, наводзілі парадак на тэрыторыі і дзякуючы якім сёння маладзёжны сквер БРСМ – прыгожы і ўтульны куточак нашага гарадскога пасёлка. У працоўных калектывах раёна наперадзе яшчэ шмат добрых спраў – экалагічных акцый, працоўных дэсантаў, суботнікаў і мерапрыемстваў, звязаных з добраўпарадкаваннем і навядзеннем парадку на зямлі. У год прыгожага юбілею нашага гарадскога пасёлка — 515-годдзя Шаркаўшчыны — хіба можа быць інакш? Пра ўсе самыя цікавыя падзеі і акцыі чытайце на старонках нашай раённай газеты. Працяг будзе.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.