Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

У Велікасельскай школе ў першую змену працуе лагер грамадзянска-патрыятычнага накірунку “Мая тэрыторыя”

20.06.2018

Кожнае лета на базе навучальных устаноў працуюць аздараўленчыя лагеры для вучняў. Цікава, займальна і з карысцю для здароўя праводзяць у іх свой вольны час хлопчыкі і дзяўчынкі. Лагеры маюць розныя тыпы: спартыўна-аздараўленчыя, працы і адпачынку, экалагічныя. Напрыклад, у Велікасельскай дзіцячы сад—сярэдняй школе ў першую змену працуе лагер грамадзянска-патрыятычнага накірунку “Мая тэрыторыя”. Яго наведваюць 25 вучняў з першага па дзясяты класы.

— Сёлета ў нашай школе ўпершыню працуе лагер грамадзянска-патрыятычнага тыпу, — патлумачыў нам намеснік начальніка лагера Васілій Рымдзёнак. — Такі накірунак намі быў абраны невыпадкова. Педагагічны калектыў вырашыў засяродзіць увагу вучняў на тэматыцы, прысвечанай Году малой радзімы. Кожны дзень для вучняў праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы. Асноўную ўвагу мы ўдзяляем вывучэнню родных мясцін. Здзейснілі экскурсіі ў Лужкі, Верацеі, Германавічы, пабывалі на экалагічнай сцежцы ў вёсцы Буды. Дзеці займаюцца таксама добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі, бавяць свой час у спартыўнай зале. Нядаўна работнікі мясцовых устаноў культуры — сельскага клуба і бібліятэкі — правялі для вучняў мерапрыемства “Свята шароў”, парадавалі іх конкурсамі і забавамі. Лагерная змена заканчваецца, а хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо цяпер чакаюць новай, якая абавязкова будзе наступным летам.

Сяргей РАЙЧОНАК.