• Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

Удзел шаркаўчанак у конкурсе “Вечная слава героям”

10.05.2017

Юныя шаркаўчанкі Даша Касцюкевіч і Даша Райчонак сталі ўдзельніцамі міжнароднага фестывалю-конкурсу музычнай творчасці “Вечная слава героям”, які прайшоў у Мінску 28 красавіка. 42 канкурсанты спаборнічалі ў жанры “вакальная творчасць”. Дзве Дашы спявалі ваеннае папуры і танцавалі пад мелодыю “Смуглянкі”. Цудоўнае выкананне нікога не пакінула раўнадушным у глядзельнай зале. Акрамя ўдзячных апладысментаў наш дуэт быў удастоены высокіх адзнак членаў журы. А гэта былі дзявяткі і дзясяткі.

Сярод членаў журы прысутнічала спявачка Улада, якая калісьці пачынала сваю песенную кар’еру ў складзе знакамітай групы “Верасы”. Яна таксама паставіла нашым дзяўчатам высокую адзнаку і падкрэсліла дастойны ўзровень падрыхтоўкі шаркаўшчынскіх артыстаў.

Такім чынам, Даша Касцюкевіч і Даша Райчонак па суме набраных балаў занялі другое месца. Гэта чарговая перамога, у тым ліку, і мастацкага кіраўніка калектыву Веры Мефодзьеўны Шуман, якая плённа працуе з дзецьмі.

Сяргей РАЙЧОНАК.