Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Ушанавалі лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны-2018”

08.04.2019

Сёлета ў сёмы раз на раённым узроўні ўшанавалі лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны” па выніках працы за 2018 год.

У намінацыі “аграпрамысловы комплекс” адзначаны дырэктар ААТ “Княж” Уладзімір Пятровіч Буда, машыніст экскаватара УП “Шаркаўшчынскае ПМС” Мікалай Серафімавіч Мяцеліца, жывёлавод ААТ “Буеўшчына” Валянціна Фёдараўна Недзведзь і трактарыст-машыніст ААТ “Агратэхсэрвіс” Дзмітрый Дзмітрыевіч Ясюкевіч. Купажыст 4 разраду філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” КГУП “Полацкая ўніверсальная база” Зоя Мілецьеўна Баговіч стала лаўрэатам звання ў намінацыі “прамысловасць і перапрацоўчая прамысловасць”. У намінацыі “будаўніцтва і жыллёва-камунальная гаспадарка” ўзнагароджаны майстар філіяла ДРБУ-131 КПРБУП “Віцебскаблдарбуд” Міхаіл Вікенцьевіч Буйка і майстар участка “Гарадзец” УКП ЖКГ Уладзімір Мікалаевіч Юхноўскі. Галоўны інжынер Шаркаўшчынскага раёна электрасетак Віктар Ільіч Лагун адзначаны ў намінацыі “транспарт, энергетыка, сувязь і лясная гаспадарка”. Парыкмахер 5 разраду КУП “Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання” Галіна Антонаўна Шышко — у намінацыі “бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі”. Званне лаўрэата ў намінацыі “адукацыя” прысвоена дырэктару Германавіцкай сярэдняй школы Людміле Георгіеўне Маркевіч. У намінацыі “ахова здароўя” — урачу неўролагу цэнтральнай раённай бальніцы Галіне Эдуардаўне Ткачонак. Намеснік дырэктара па культурна-дасугавай дзейнасці раённага Цэнтра культуры Жанна Мікалаеўна Пундзіс стала лаўрэатам у намінацыі “культура і мастацтва, фізічная культура, спорт і турызм”. Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “ДРЭЎ-ІНВЕСТ” Юлія Уладзіміраўна Казанцава — у намінацыі “малы і сярэдні бізнес”. Званне лаўрэата “Чалавек года Шаркаўшчыны” ў намінацыі “праваахоўная, фінансавая і банкаўская дзейнасць, мясцовае кіраванне і самакіраванне” прысвоена камандзіру аддзялення ПАВП № 12 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалаю Мікалаевічу Сцепаненкаву. Трактарыст-машыніст ААТ “Ельня-Агра” Яўгеній Юр’евіч Арэх стаў лаўрэатам у намінацыі “моладзь”.

         На такіх маштабных мерапрыемствах па традыцыі ўзнагароджваюцца лепшыя вучні школ. 29 хлопчыкам і дзяўчынкам, якія сталі прызёрамі абласных прадметных алімпіяд, пераможцамі раённых прадметных алімпіяд, а таксама школьнікам, якія ўдастоены звання “Вучань года”, іх бацькам і педагогам Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў Падзякі старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі.

Сяргей РАЙЧОНАК.