• Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

Узнагароды за сумленную працу

13.04.2017

У час чарговай нарады ў райвыканкаме кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч ва ўрачыстай атмасферы ўручыў Ганаровыя граматы Шаркаўшчынскага райвыканкама Юліі Леанідаўне Протас, якая ўзначальвала раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, і галоўнаму спецыялісту Іёдскага сельвыканкама Жанне Уладзіміраўне Палягошка. Мікалай Ірынархавіч павіншаваў таксама Лужкаўскі комплексны прыёмны пункт Шаркаўшчынскага камбіната бытавога абслугоўвання за занятае другое месца ў рэспубліканскім конкурсе сярод прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання ў намінацыі “Пераможца рэспубліканскага конкурсу сярод сельскіх КПП”. Адпаведную Ганаровую грамату Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь старшыня райвыканкама ўручыў дырэктару Шаркаўшчынскага КБА Вользе Аляксандраўне Далецкай.

Сяргей РАЙЧОНАК.