Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Узнагароджаны шаркаўчане

25.10.2018

23 кастрычніка ў Полацку прайшла калегія ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Прыемнай часткай стала ўзнагароджанне лепшых працаўнікоў культурнай сферы Віцебшчыны.

Шаркаўшчынскі раён быў адзначаны Дыпломам за 1-е месца ў абласным конкурсным праекце “Дажыначны сноп” і Дыпломам за 2-ое месца ў абласным конкурсным праекце “Дажыначны каравай”. Дадзеныя праекты праводзіліся ў межах абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці “ДАЖЫНКІ—2018”.

Дыпломам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі “Лепшы майстар традыцыйных рамёстваў” быў узнагароджаны майстар Германавіцкага Дома ганчара Сяргей Леанідавіч Рымдзёнак.