Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Узнагароджаны “тысячнікі”

30.08.2016

Жніво 2016 года сапраўды стала “бітвай за ўраджай”. Тым не менш, сумленныя адносіны да працы камбайнераў, вадзіцеляў і механізатараў, якія нягледзячы на ліпеньскія і жнівеньскія дажджы знаходзілі пагодныя дні і выводзілі без прамаруджвання тэхніку ў поле, дазволілі выратаваць ураджай зерневых. Па аператыўнай інфармацыі, лідарам сярод камбайнераў па намалотах з упэўненым адрывам ад астатніх ідзе Мікалай Ліпскі з ААТ “Даватарскі”. І вось менавіта яму першаму ў раёне 28 жніўня “пакарыўся” тысячны рубеж — малады камбайнер адправіў у дзяржаўныя засекі 1.025 тон зерня. З гэтай нагоды павіншаваць перадавіка прама ў поле накіраваліся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. В. Малюгін і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. І. Зубовіч. Камбайны працавалі каля вёскі Амбросенкі — абмалочвалі ўчастак пшаніцы. Таму падчас выгрузкі чарговага бункера Мікалай Ліпскі атрымаў з рук І. В. Малюгіна дыплом Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама каштоўныя падарункі за сваю добрасумленную працу.

Грамату Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, каштоўныя падарункі атрымаў і вадзіцель ААТ “Ельня-Агра” Віктар Красько. Ён таксама перайшоў тысячны рубеж у перавозе зерня ад камбайнаў. Віктар ужо адзінаццаць год працуе на МАЗе, але аўтамабіль заўсёды знаходзіцца ў спраўным стане.

— Калі не будзеш сачыць за тэхнікай, то і такіх вынікаў у працы не будзе, — кажа вадзіцель. — Тым больш, што ўборачная кампанія заўсёды самы адказны перыяд для хлебаробаў. І ад таго, як своечасова спрацуе тэхніка на адвозе збожжа, ў пэўнай меры залежыць наш агульны вынік.

Сяргей РАЙЧОНАК