Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Узнагароджаны ўдзельнікі літаратурнага конкурсу, прысвечанага Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

02.06.2020

Шмат разнастайных мерапрыемстваў прайшло ў гарадскім пасёлку і раёне з нагоды Вялікай Перамогі. Адно з такіх, а менавіта літаратурны конкурс, прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, сумесна арганізавалі і правялі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА “БРСМ” і раённая арганізацыя ГА “Белая Русь”. 28 мая ў раённым Цэнтры культуры былі падведзены вынікі конкурсу і ўзнагароджаны аўтары лепшых твораў.

— Усяго ў конкурсе прыняў удзел 21 чалавек у чатырох узроставых групах ад 9 да 34 гадоў і старэй, — паведаміла кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Ала Міхайлава. — Сярод іх былі школьнікі, якія пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў і бацькоў плённа працавалі над сваімі творамі, бібліятэкары, педагогі, культарганізатары, пенсіянеры, хатнія гаспадыні. Прадастаўленыя творы мелі жанравыя накірункі: апавяданне, эсэ, нарыс, верш. Канкурсанты пісалі на беларускай і рускай мовах.

Кампетэнтнае журы пасля шматдзённага абмеркавання падвяло вынікі і Ала Міхайлава агучыла іх. Так, ва ўзроставай групе 9—14 гадоў за напісаныя вершы першае месца атрымаў Андрэй Сяткоўскі, другое — Дзіяна Савіцкая, трэцяе — Мікіта Пузырэўскі. Падзякай за ўдзел узнагароджаны Уладзіслаў Александровіч. У гэтай жа ўзроставай групе за напісаныя эсэ першае месца заваявала Маргарыта Ермаковіч, другое — Антон Лапацкі, трэцяе — Дар’я Ганебная. Падзякамі за ўдзел адзначаны Кацярына Рамановіч і Лізавета Жойдзь. Лепшы нарыс напісаў Мікіта Віршута.

Ва ўзроставай групе ад 15 да 19 гадоў лепшыя вершы напісалі і атрымалі за гэта адпаведныя ўзнагароды Кірыл Марозаў, Леанід Хрол і Святлана Бука. Лепшым жа эсэ, журы назвала твор, напісаны Алегам Цітовічам.

У катэгорыі 34 гады і старэй лепшым вершам вызначаны твор Алены Калесніковіч, другое месца журы аддала аўтарам Святлане Шарубнёвай і Галіне Сікора, трэцяе — Аліне Шынкевіч. Лепшыя апавяданні ў дадзенай узроставай катэгорыі напісалі Людміла Ардынская і Марына Губская. Эсэ Лены Гугалінскай вызначана лепшым творам.

Ад імя журы выступіў удзельнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Віктар Лагун. Віктар Ільіч выказаў вялікую ўдзячнасць усім, хто адгукнуўся і даслаў свае творы на конкурс. Ён у літаратуры чалавек не выпадковы, ведае дасканала ўсе тонкасці паэтычнага слова, правільнасць напісання вершаў. Таму удзельнікам конкурсу Віктар Ільіч даў некаторыя рэкамендацыі на будучае.

Першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Міхаіл Пугаўка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Шынкевіч шчырымі словамі падзякавалі канкурсантам і падарылі ім невялікія сувеніры.

Кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Ала Міхайлава падкрэсліла, што дадзены конкурс праводзіўся ў раёне ўпершыню. У будучым аналагічныя конкурсы будуць праводзіцца таксама, бо сярод нашых землякоў ёсць мноства таленаітых людзей — прыхільнікаў творчасці.

Сяргей РАЙЧОНАК.