Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Віншаванні ветэрану працы Канстанціну Дзмітрыевічу Дабравольскаму

08.02.2018

2 лютага ў канцэртнай зале “Віцебск” прайшло ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. Павіншавалі жыхароў прыдзвінскага краю з юбілеем старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў, старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур, памочнік Прэзідэнта краіны Аляксандр Косінец, кіраўнікі міністэрстваў, прадстаўнікі дэпутацкага корпусу, ганаровыя госці са шматлікіх рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

Кіраўнік вобласці і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў уручылі ветэранам ганаровыя дыпломы і памятныя медалі. Сярод узнагароджаных і кавалер ордэна Працоўнай Славы, былы механізатар калгаса імя Леніна нашага раёна Канстанцін Дзмітрыевіч Дабравольскі. Ветэран вельмі ўдзячны, што прадстаўнікі ўлады сёння не забываюць былых перадавікоў розных галін вытворчасці.

Сяргей РАЙЧОНАК.