Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Віртуальнае падарожжа “Гістарычныя мясціны Віцебшчыны”

07.02.2018

Удзельнікі дзіцячага клуба “Чамучкі”, што дзейнічае пры Лужкаўскай бібліятэцы, арганізавалі чарговае пасяджэнне, якое мела форму віртуальнага падарожжа “Гістарычныя мясціны Віцебшчыны”, прымеркаванага да знамянальнай падзеі — 80-годдзя з Дня заснавання Віцебскай вобласці. Цікава і змястоўна пра развіты прамысловы і сельскагаспадарчы паўночны рэгіён Беларусі, яго гарады, архітэктурныя помнікі і запаведныя мясціны паведаміла вучням 2-5 класаў прэзентацыя “Мая Віцебшчына”.

Дапоўніла аповед пра віцебскую зямлю зборка цікавых гісторыка-геаграфічных відэа-фактаў “Пад сузор’ем Віцебшчыны” пра старажытныя валуны Беларускага Паазер’я, адным з якіх з’яўляецца Барысаў камень у Полацку, пра багаты разнастайны жывёльны і раслінны свет Бярэзінскага біясфернага запаведніка — візітнай карткі Лепельшчыны і рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня”, размешчаны на тэрыторыі Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў, пра самую вялікую ў краіне азёрную групу — Браслаўскія азёры і самы маленькі горад не толькі Віцебшчыны, але і краіны — Дзісну. Віктарына-падарожжа “Славутыя землякі” яшчэ раз нагадала дзецям пра вядомых асветнікаў і гуманістаў, дзеячаў культуры і мастацтва, таленавітых мастакоў і пісьменнікаў, кампазітараў і музыкантаў, даследчыкаў і вынаходнікаў Віцебшчыны. Цікавае і насычанае мерапрыемства пакінула шмат прыемных уражанняў і жаданне далей пазнаваць свой віцебскі край.

Л. ГУГАЛІНСКАЯ,
бібліятэкар Лужкаўскай бібліятэкі