Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Выязны семінар ідэалагічных работнікаў

15.07.2019

         На базе ААТ «Буеўшчына» прайшоў выязны семінар «Аб рабоце кадраў ідэалагічнай вертыкалі ў працоўных калектывах Шаркаўшчынскага раёна».

         Удзельнікаў семінара вітаў намеснік дырэктара па селскай гасадарцы ААТ “Буеўшчына” В.Ф.Атрашкевіч. Вопытам работы па ідэалагічным забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення ўборачнай кампаніі ў ААТ “Буеўшчына” падзяліўся перад прысутнымі вядучы спецыяліст гаспадаркі А.І.Гернат.

         Аб узаемадзеянні органаў апекі і папячыцельства райвыканкама з працоўнымі калектывамі раёна па пытаннях абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, рэкамендацыях па практычным прымяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.01.2019 г. № 22 “Аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы” намеснік камісіі па справах непаўналетніх М.П.Фёдарава.

         Пра працаўладкаванне на новыя працоўныя месцы і забеспячэнні кантролю працоўнай дысцыпліны абавязаных асоб у рамках Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.06.2006 г. № 125-З “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь” паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага раёна А.М.Хашкоўская.

         Пра асаблівасці вядзення ідэалагічнай работы, работы з моладдзю ў працоўных калектывах расказалі Л.У.Стома, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культруры і па справах моладзі райвыканкама і галоўныя спецыялісты аддзела І.М.Шынкевіч, Т.Э. Міштоўт.
Падвёў вынікі работы паседжання намеснік старшыні райвыканкама Ю.А.Васілеўскі.

         У рамках семінара ідэалагічныя работнікі наведалі Іёдскую ДС-СШ, дзе азнаёміліся са школьным музеем, усклалі кветкі да магілы загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхароў мясцечка Іёды, а таксама ўшанавалі памяць жыхароў спаленых вёсак у аграгарадку Шыці.