• Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

З 14 сакавіка праводзіцца дзяржаўны тэхнічны агляд трактароў, меліярацыйных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын

14.03.2017

Раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб правядзенні з 14 сакавіка па 31 жніўня 2017 года дзяржаўнага тэхнічнага агляду трактароў, меліярацыйных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын.

Дзяржтэхагляд праводзіцца ў мэтах вызначэння стану машынна-трактарнага парка, наяўнасці ў механізатараў адпаведных пасведчанняў і забеспячэння бяспекі дарожнага руху. На тэхнічны агляд выстаўляецца тэхніка сельгаспрадпрыемстваў, іншых арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці, а таксама індывідуальных карыстальнікаў, якія маюць у наяўнасці сельгасмашыны.

Старшыня аглядавай камісіі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду Васілій Лутохін адзначыў, што першымі павінны прадставіць тэхніку сельгаспрадпрыемствы, затым іншыя арганізацыі. Яе агляд будзе праходзіць у тры этапы: да 24 красавіка будуць правераны трактары, прычэпы і самаходныя машыны; да 15 мая — кормаўборачныя камбайны; да 5 ліпеня — зернеўборачныя камбайны. Індывідуальныя карыстальнікі прадстаўляюць тэхніку на агляд у гаспадарках, на тэрыторыі якіх яны пражываюць.

Да пачатку тэхагляду трэба правесці аплату ў раённы бюджэт на разліковы рахунак № 3600330004000, код плацяжу 03001. Дзяржпошліна збіраецца за ўсе зарэгістраваныя ў інспекцыі Дзяржтэхнагляду трактары, прычэпы, паўпрычэпы, меліярацыйныя, дарожна-будаўнічыя, самаходныя сельскагаспадарчыя машыны ў памеры:
— 30 працэнтаў ад базавай велічыні за трактар і іншую самаходную тэхніку;
— 20 працэнтаў ад базавай велічыні за трактарны прычэп ці паўпрычэп.

Сяргей РАЙЧОНАК.