Новости района | | Шарковщинский район | Шарковщина | Новости Шарковщины | Новости Шарковщинского района | Шарковщинский райисполком
  • Река Дисна в ШарковщинеРека Дисна в Шарковщине
  • МасленицаМасленица
  • БольницаБольница
  • Г.п.ШарковщинаГ.п.Шарковщина
  • ЛебедиЛебеди
  • ШарковщинарайгазШарковщинарайгаз
Главная -  Новости -  Новости района

Забытыя традыцыі адраджае клуб майстроў “Талака”

31.01.2018

На тэрыторыі нашага раёна паспяхова адраджаюцца такія забытыя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як маляванне дываноў, ткацтва рушнікоў, посцілак, паясоў, вышыўка традыцыйных арнаментаў, выцінанка, ганчарства, разьба па дрэве, пляценне павукоў і кошыкаў, аплікацыі з саломкі. Усе яны былі прадстаўлены на выставе “Кола году” у Віцебскім абласным метадычным Цэнтры народнай творчасці, дзе нядаўна адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы творчых работ удзельнікаў клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Талака” Шаркаўшчынскага раённага цэнтра рамёстваў.

-Адкрыццё выставы работ шаркаўшчынскіх майстроў у Віцебску стала своеасаблівай справаздачай калектыву ўдзельнікаў народнага клуба за апошнія тры гады, - паведаміла кіраўнік гэтага клуба Святлана Заіка. -На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Валер’евіч Юрчак, вядучы метадыст па народнаму сцэнічнаму касцюму Людміла Вакар, народны клуб майстроў “Дубрава” са сваёй выставай з горада Дуброўна. З уступным словам да прысутных напачатку мерапрыемства звярнулася дырэктар раённага Цэнтра рамёстваў  Вікторыя Казіміраўна Дубоўская. Яна расказала гасцям пра дзейнасць клуба майстроў “Талака” у нашым гарадскім пасёлку і ўспомніла імёны людзей, якія з’яўляюцца членамі клуба з першых дзён яго заснавання (на працягу 30 гадоў). Гэта Ірына Герасімаўна Лебедзева, Павел Уладзіміравіч Казак, Людміла Мікалаеўна Маяк. А ў ліку самых актыўных удзельнікаў, прадставіўшых свае работы на выставу, Вікторыя Казіміраўна назвала Мікалая Грышчанку, Алу Рабіза, Алену Дзяхцяр, майстроў Шаркаўшчынскага Цэнтра рамёстваў і Дома ганчара.

Дырэктар абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука і кандыдат мастацтвазнаўства Людміла Вакар звярнулі ўвагу на высокі ўзровень тэхнікі малявання дываноў Вольгі Беласлудцавай, аплікацыю з саломкі Алы Леднік, на тканыя посцілкі Ганны Рымдзёнак, разьбу па дрэве Яўгена Ананіча, саламяныя павукі Вікторыі Дубоўскай і іншыя вырабы шаркаўшчынскіх майстроў.
Падчас адкрыцця выставы ў Віцебску свае майстар-класы для яе наведвальнікаў правялі Сяргей Рымдзёнак (па вырабу глінянай свістулькі) і Ірына Груніна (па вырабу абярэжнай лялькі).

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ