Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Заканчваецца масавая ўборка зерневых культур у ААТ “Ельня-Агра”

14.08.2018

Сёлета на палетках гэтага сельгаспрадпрыемства было пасеяна 887 гектараў збажыны. Па стане на 13 жніўня было абмалочана 616 гектараў, што складае амаль 70 працэнтаў да задання. Сярэдняя ўраджайнасць наблізілася да адзнакі ў 29 цэнтнераў з гектара. Адпраўлена ў дзяржаўныя засекі 1.752 тоны збожжа.

Паралельна ў гаспадарцы ідзе і абмалот прысядзібных участкаў вяскоўцаў. Большая палова іх таксама ўбрана. Кожны дзень на жніве ў сельгаспрадпрыемстве задзейнічаны пяць адзінак зернеўборачных камбайнаў. За імі замацаваны пяць адзінак тэхнікі для своечасовага адвозу намалочанага зерня. У дзень нашага наведвання, 10 жніўня, камбайны абмалочвалі поле, засеянае аўсом, каля вёскі Дзікева. У цяперашні час гэтыя землі аддадзеныя ААТ “Ельня-Агра”. Ураджай тут вырастае нядрэнны, але галоўнай перашкодай для хлебаробаў з’яўляюцца дажджы, бо на гэтых землях не была праведзена меліярацыя. Тым не менш, спецыялісты і працаўнікі гаспадаркі з правільным агранамічным падыходам, з выкананнем усіх патрэбных тэхналогій сваёй стараннай працай дасягаюць высокіх станоўчых паказчыкаў у рабоце. Адгэтуль і высокія ўраджаі, і вялікія прывагі буйной рагатай жывёлы, і надоі малака, якія ў “Ельні-Агра” заўсёды ідуць толькі гатункам “экстра”. Менавіта з гэтага гаспадарка мае прыбытак, а таму своечасова выплочваецца заробак працаўнікам, маюцца грашовыя сродкі для абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы і для іншых патрэб. На сённяшні дзень дадзеная гаспадарка, без перабольшвання, з’яўляецца адным з флагманаў сельгасвытворчасці ў Шаркаўшчынскім раёне. А гэта — галоўны фактар стабільнага і мэтанакіраванага развіцця.

Сяргей РАЙЧОНАК.