Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
11 декабря 2023

Аб штомесячнай даплаце да заработнай платы замест прафесійнага пенсійнага страхавання

Асобныя катэгорыі работнікаў, прадугледжаныя артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 г. № 322-З «Аб прафесійным пенсійным страхаванні», па выніках ацэнкі ўмоў працы», якія падлягаюць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню, якія да 1 студзеня 2009 г. адпрацавалі менш за палову спецыяльнага стажу, які патрабуецца для прызначэння працоўнай пенсіі за працу з асаблівымі ўмовамі працы або працоўнай пенсіі за выслугу гадоў, альбо зусім не маюць спецыяльнага стажу маюць права атрымліваць штомесячную даплату да заработнай платы замест выплаты ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Для гэтага работніку неабходна звярнуцца да працадаўцы з пісьмовай заявай.

Умовы атрымання:

занятасць у асаблівых умовах працы на пасадзе (прафесіі), якая падлягае прафесійнаму пенсійнаму страхаванню;

выплата ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне;

адсутнасць да 01.01.2009 спецыяльнага стажу работы або яго наяўнасць у колькасці менш паловы ад патрабаванага для прызначэння пенсіі па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы або пенсіі за выслугу гадоў.